Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

04.11.22

140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

У бібліятэцы ўстановы адукацыі арганізавана кніжная выстава-экспазіцыя “Якуб Колас – пясняр зямлі беларускай”. Вучні ў час наведвання бібліятэкі з задавальненнем чыталі творы класіка беларускай літаратуры, адказвалі на пытанні віктарыны “Уладар беларускага слова”, дзякуючы гэтаму пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. 

3 лістапада выхаванцы лагера “Вясёлка” актыўна прынялі ўдзел у акцыі “Падарунак паэту роднага краю”. Вынікам інтэграванага мерапрыемства сталі ілюстрацыі да радкоў з паэтычных твораў класіка, каласы з рознакаляровай паперы.

Вучні Xкласа падрыхтавалі літаратурны інфармацыйны дайджэст “Беларускага слова волат”.Былі падабраны відэасюжэты пра жыццё Якуба Коласа, фільмы па матывах твораў, песні на словы класіка. Удзельнікі мерапрыемства высветлілі, у чым значэнне Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры.

Некаторыя вучні разам з бацькамі на канікулах самастойна наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, а таксам буйнейшую манументальную работу Заіра Азгура - помнік Якубу Коласу, устаноўлены на плошчы, які носіць імя славутага песняра.

Вучаніца 6 “А” класа Арэшнікава Аляксандра прыняла ўдзел у флэшмобе “Чытаем Коласа”.

Раздзелы сайта