Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі -
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць - не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка
21 лютагаў школе святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Прайшлі наступныя мерапрыемствы:
Акцыя “Словы родныя люблю я”
Інфармацыйны дайджэст “Міжнародны дзень роднай мовы”
Гульня “Літар дружная сям’я”
Этнаграфічны калейдаскоп “Я – перакладчык”
Кніжная выстава “Волаты слова народнага”
Вучні IX-X классаў падрыхтавалі цікавы матэрыял па тэмах: “Гісторыя свята”, “Выказванні славутых беларусаў”, “Гісторыя беларускай мовы”.
Гісторыя свята
21 лютага ў свеце адзначаецца
Міжнародны дзень роднай мовы.
Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы— каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Выказванні славутых беларусаў
Францішак Багушэвіч: “Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!”
Янка Купала: “Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне”.
Уладзімір Караткевіч: “Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі”.
Якуб Колас: “Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”.
Алесь Гарун: “Дык шануй, беларус, сваю мову, — гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця — народы!”
Максім Танк: “З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, — ты выткана, дзiўная родная мова”.
Гісторыя беларускай мовы
- Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Лічыцца, што пісьменнасць прыйшла на беларускія землі разам з хрысціянствам у канцы X стагоддзя.
- Умоўна пачатак зараджэння асобнай беларускай мовы адносяць да канца 13 — пачатку 14 стагоддзя. Менавіта ў гэты час у гшраматах, дзелавой і асабістай перапісцы пачынаюць спарадычна адлюстроўвацца моўныя з'явы, якія пазней сталі характэрнымі для беларускай мовы. Мова беларускага народа склалася ў XIV—XVI стагоддзях, калі землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад ВКЛ.
- У познім 17 — пач. 19 ст. у РП старабеларуская гаворка захоўвалася толькі на беларускіх землях і ў простага народа, да пары — у драбнейшай шляхты. Сацыяльная вярхушка грамадства, выхаваная ў польскай культуры, лічыла беларускую мову наогул непрыдатнай для выкарыстання ў літаратуры. Іменна ў гэты перыяд беарусы зведалі асабліва моцны ўціск паланізацыі. Пасля паўстанняў 1830 і асабліва 1863 гадоў паланізацыя, якую праводзілі тагачасныя мясцовая буйная шляхта і каталіцкае духавенства, змянілася русіфікацыяй, якую праводзіў царскі ўрад.
- Узоры жывой старабеларускай гаворкі траплялі ў літаратуру пераважна ў творах «школьнай драмы», з якіх толькі адзін быў пры сваім з'яўленні надрукаваны (сатыра «Вітанне на першы выезд з Каралеўца…», 1642), рэшта засталася ў рукапісах. Гэтыя творы, а дакладней, іх фрагменты, і з'яўляюцца практычна адзінымі ўзорамі жывой беларускай мовы таго часу. Мова іх падобная на народную канца 19 — пач. 20 ст., нямала паланізмаў. Запісаныя яны пераважна лацініцай, малая іх частка, што са Смаленскай зямлі — кірыліцай. Апроч таго, некаторыя фанетычныя асаблівасці старабеларускай мовы захаваліся ў помніках пісьменства беларускіхтатр канца 16 — пачатку 17 ст., напрыклад, у кітабах.
- Сучасны этап развіцця беларускай мовы ўмоўна адлічваецца ад пачатку 19 стагоддзя, калі былі зробленыя спробы стварэння літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.
раскрыть » / « свернуть