План правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
(19.09.2022г. - 23.09.2022г.)
Мова,
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.
Аляксей Зарыцкі
№
п/п
|
Мерапрыемствы
|
Класы
|
Адказныя
|
1 дзень - 19.09
Багацце беларускай мовы
“Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова” (Алесь Разанаў)
|
|
Урачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы
|
I-XI
|
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
|
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”
|
I-XI
|
|
Акцыя “Стань на хвіліначку паэтам”
|
I-XI
|
4.
|
Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”
|
V-XI
|
5.
|
Кніжная выстава “Песняры беларускай зямлі”
|
I-XI
|
Загадчык бібліятэкі
|
2 дзень – 20.09
Родная мова ў культуры і мастацтве
“Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч)
|
|
Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”
|
I -XI
|
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
2.
|
Анлайн-акцыя “Натхнёная Бацькаўшчына” (відэасюжэты пра знакамітых беларусаў)
|
V-XI
|
3.
|
Квэст-гульня “Беларуская скарбонка”
|
V-XI
|
3 дзень –21.09
За што я люблю родную зямлю
“Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару” (С.Грахоўскі)
|
|
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”
|
V -XI
|
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
2.
|
Літаратурнае падарожжа “Родныя краявіды”
|
I-IV
|
Настаўнікі I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
|
|
Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”
|
V-XI
|
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
4 дзень – 22.09
Літаратура як люстэрка мовы
“Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)
|
|
Акцыя “Чытаем вершы беларускіх паэтаў”
|
I -XI
|
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
2.
|
Завочнае падарожжа “Шляхам Купалы, шляхам Коласа”
|
V-XI
|
|
Выстава “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа
|
I -XI
|
Загадчык бібліятэкі
|
4.
|
Прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”
|
I -XI
|
5 дзень – 23.09
Родная мова – мова навукі
“Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (В.Каваленка)
|
|
Вусны часопіс “Слову друкаванаму прысвячаецца”
|
V -XI
|
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
|
|
Лінгвістычная віктарына “Мова народа – яго святыня”
|
I-IV
|
Настаўнікі I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
|
З 19 па 23 верасня 2022ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Дубаўлянская сярэдняя школа”праходзіўТыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Вучні і педагагічны калектыў школы з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыях “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Стань на хвіліначку паэтам”, анлайн-акцыя “Натхнёная Бацькаўшчына”. Вучні папаўнялі свой слоўнікавы запас, перачытваючы і запісваючы беларускія словы. Праведзеныя акцыі аб’ядналі ўсю школу: вучні, а таксама настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень размаўлялі на беларускай мове, а беларускія фізкультхвілінкі зацікавілі ўсіх. Вучні V-XI класаў дапісвалі радкі вершаў беларускіх паэтаў, спрабавалі самі складаць паэтычныя творы. У старшакласнікаў атрымаліся арыгінальныя тэматычныя воблакі слоў.
Прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Цікава было дзецям адгадваць, што гэта такое ядуць і з чаго гатуюць ежу беларусы. Старшакласнікі падабралі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў і на перапынках знаёмілі з імі вучняў школы. Квэст-гульня “Беларуская скарбонка” спрыяла паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі.
Вучні прынялі удзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, здзейснілі літаратурнае падарожжа “Родныя краявіды”.
Вучні V-XI класаў знайшлі цёплыя словы, каб расказаць пра сваю малую радзіму, бацькоў, славутасці краіны, дасягненні беларускага народа.
Прайшоў флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…” Вучні IX-XI падрыхтавалі невялікія тэматычныя інфармацыйныя лістоўкі-рэкламы, выкананыя ў яркіх, сакавітых фарбах.
Вучні, якія любяць выразна і артыстычна чытаць, прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы беларускіх паэтаў”. Прагучалі вершы Максіма Танка, Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, С.Грахоўскага, Я.Янішчыц, А.Пісьмянкова і інш.
Вучні VIII-XI класаў пазнаёміліся з асноўнымі фактамі з біяграфіі пісьменнікаў-юбіляраў, а таксама з іх творамі; знайшлі агульнае ў жыццёвай і творчай біяграфіі Я. Купалы і Я.Коласа; прыйшлі да высновы, што ўся дзейнасць пісьменнікаў была скіравана на адраджэнне Беларусі.
Была арганізавана кніжная выстава “Песняры беларускай зямлі”.
Вусны часопіс “Слову друкаванаму прысвячаецца”праводзіўся самімі вучнямі, якія ярка, эмацыянальна расказвалі аб старажытнай гісторыі беларускага кнігадрукавання, багатых традыцыях роднай літаратуры. Лінгвістычная віктарына “Мова народа – яго святыня”спрыяла пашырэнню ведаў вучняў па роднай мове і літаратуры, выхаванню пачуцця павагі да беларускай мовы.
раскрыть » / « свернуть