Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

О нас

Літаратурна-творчае аб’яднанне

 “Купалінка”

 

Кіраўнік аб’яднання: Абразоўская Вікторыя Уладзіміраўна 

Эмблема

 Дэвіз:

Мова…

У марах, у песнях, у снах

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

                             А. Грачанікаў

 

Пошук талентаў сярод вучняў – праца заўсёды цікавая, а тым больш удзячная ў сценах нашай установы адукацыі.  Тут мы вядзём гаворку пра таленты літаратурныя. 

Многія дзеці сталі на шлях служэння Яе Вялікасці Літаратуры. Збіраючыся, яны не толькі слухаюць, абмяркоўваюць, аналізуюць свае творы. Іх вершы і апавяданні з’яўляюцца пачаткам далейшай складанай працы, абавязковы элемент якой – літаратурная вучоба, знаёмства з творчай пісьменніцкай лабараторыяй, з таемным і прыцягальным працэсам стварэння. Маладыя літаратары спрабуюць сябе ў розных стылях і жанрах, шукаюць сродкі выказаць асабістыя перажыванні як у мастацтве, так і ў штодзённым жыцці. 

Думы…

“Паэзія – помнік, у якім увасоблены лепшыя і найбольш шчаслівыя імгненні самых лепшых і найшчаслівейшых розумаў” (П.Шэлі)

“Усялякая паэзія ёсць выражэнне душэўнага стану” (А. Бергсан)

“Крыніца ўсёй паэзіі – глыбокае адчуванне невыразнага” (Ж.Арэа)

“Паэт ёсць сусвет, адным чалавекам аб’яднаны” (В.Гюго)

“Паэт – гэта філосаф канкрэтнага і жывапісец абстрактнага” (В.Гюго)

“Вопыт – аснова паэзіі” (Г.Гаўптман)

“Паэзія – як жывапіс: адзін твор уражвае цябе болей, калі ты будзеш разглядаць яго паблізу, а другі – калі адыдзеш далей” (Гарацый)

“Музыкант і паэт успрымаюць жыццё слухаючы” (Б. Асаф’еў)

“Сачыненне вершаў – гэта не праца, а стан” (Р.Музіль)

“Паэта нараджае не дар творчага вымыслу, а дар адухаўлення” (Т.Ман)

Разделы сайта