Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца

Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы— каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Выказванні славутых беларусаў

Францішак Багушэвіч: “Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!”

Янка Купала: “Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне”.

Уладзімір Караткевіч: “Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой – не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі”.

Якуб Колас: “Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”.

Алесь Гарун: “Дык шануй, беларус, сваю мову, — гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця — народы!”

Максім Танк: “З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, — ты выткана, дзiўная родная мова”.

Гісторыя беларускай мовы

Ø Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Лічыцца, што пісьменнасць прыйшла на беларускія землі разам з хрысціянствам у канцы X стагоддзя.

Ø Умоўна пачатак зараджэння асобнай беларускай мовы адносяць да канца 13 — пачатку 14 стагоддзя. Менавіта ў гэты час у гшраматах, дзелавой і асабістай перапісцы пачынаюць спарадычна адлюстроўвацца моўныя з'явы, якія пазней сталі характэрнымі для беларускай мовы. Мова беларускага народа склалася ў XIV—XVI стагоддзях, калі землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад ВКЛ.

Ø У познім 17 — пач. 19 ст. у РП старабеларуская гаворка захоўвалася толькі на беларускіх землях і ў простага народа, да пары — у драбнейшай шляхты. Сацыяльная вярхушка грамадства, выхаваная ў польскай культуры, лічыла беларускую мову наогул непрыдатнай для выкарыстання ў літаратуры. Іменна ў гэты перыяд беарусы зведалі асабліва моцны ўціск паланізацыі. Пасля паўстанняў 1830 і асабліва 1863 гадоў паланізацыя, якую праводзілі тагачасныя мясцовая буйная

шляхта і каталіцкае духавенства, змянілася русіфікацыяй, якую праводзіў царскі ўрад.

Ø Узоры жывой старабеларускай гаворкі траплялі ў літаратуру пераважна ў творах «школьнай драмы», з якіх толькі адзін быў пры сваім з'яўленні надрукаваны (сатыра «Вітанне на першы выезд з Каралеўца…», 1642), рэшта засталася ў рукапісах. Гэтыя творы, а дакладней, іх фрагменты, і з'яўляюцца практычна адзінымі ўзорамі жывой беларускай мовы таго часу. Мова іх падобная на народную канца 19 — пач. 20 ст., нямала паланізмаў. Запісаныя яны пераважна лацініцай, малая іх частка, што са Смаленскай зямлі — кірыліцай. Апроч таго, некаторыя фанетычныя асаблівасці старабеларускай мовы захаваліся ў помніках пісьменства беларускіхтатр канца 16 — пачатку 17 ст., напрыклад, у кітабах.

Ø Сучасны этап развіцця беларускай мовы ўмоўна адлічваецца ад пачатку 19 стагоддзя, калі былі зробленыя спробы стварэння літаратурнай мовы на аснове народных гаворак.

Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы!

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі -

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць - не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы,

Чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору,

Водгулле працы у родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана.

І на вякі яно жыць застаецца,

Вечнае так, як народнае сэрца.

                             Уладзімір Дубоўка

Акцыя “Словы родныя люблю я” 

Інфармацыйны дайджэст “Міжнародны дзень роднай мовы” 

Гульня “Літар дружная сям’я” 

Этнаграфічны калейдаскоп “Я – перакладчык” 

Кніжная выстава “Волаты слова народнага” 

Разделы сайта