Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Дубаўлянская сярэдняя школа" прайшоў пад дэвізам:

Мова,

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

                                     Аляксей Зарыцкі

Пачалося святкаванне з акцыі "Створым разам кветку слоў". Настаўнікі і вучні запісалі любімыя беларускія словы.

На перапынках праводзіліся конкурсы на лепшага перакладчыка, знаўца беларускіх традыцый.

З цікавасцю вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Знаўцы роднай мовы".

Вучні 8-11 класаў стварылі тэматычныя воблакі слоў.

Беларуская мова ў святочны дзень аб'яднала і вучняў, і настаўнікаў!

Вучаніцы 7 класа Астапава Аксана і Самсонік Паліна ў святочны дзень прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка”. Пазнаёміліся з беларускім пісьменнікам М.М.Чарняўскім, з зацікаўленасцю слухалі яго вершы. Астапава Аксана прачытала ўласны верш “Беларускі край”.

Разделы сайта